Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскі матыў

Адзвінела лета цёплымі дзянькамі,
З дрэў скідае восень жоўтую ліству.
Хмары ў небе плачуць нуднымі дажджамі,
Пакрывае іней уначы траву.

Некуды на поўдзень, як у кожным годзе,
Адлятае ў вырай жураўліны клін.
А вось я нікуды адлятаць не згодзен –
Родны край мне любы, толькі ён адзін!


Верш Восеньскі матыў - Пётр Шакола