Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шумеў бор

Шумеў бор –
збор дрэў.
Лес атуляў.
Лес грэў.
Вораг на нас
з факелам лез.
Лес засланяў,
бараніў лес.
Ляціць экспрэс –
шуміць лес.
Комін дыміць –
шуміць лес.
Расхрыстаным штормам
наперарэз
мачта імкне –
шуміць лес.
Перад радамі,
занятымі спрэс,
скрыпка рыдае –
шуміць лес.
Аўтографы вечнасці
піша прагрэс:
папера шасціць –
шуміць лес.
He абвяшчаючы ўголас вайну, –
дубу і ясеню сталь у спіну…
Страляе сякера,
як з цемры абрэз.
Падае лес –
выстаіць лес.
Другу зялёнаму
не анямець,
мы адшумім,
а лесу шумець!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шумеў бор - Пятрусь Макаль