Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Камсамольцам Беларусі

Вы маці-Радзіме ўсім сэрцам адданы,
Прайшлі гераічны, праслаўлены шлях –
Сябе вы адзначылі працай стараннай
I гордым бясстрашшам у грозных баях.

Вы моцныя духам, ваш гарт бальшавіцкі,
Вы разам з бацькамі ішлі, змагары;
Народ не забудзе, як Міша Сільніцкі
Зямлю ад навалы грудзямі прыкрыў.

У дні непагоды ў паходах суровых,
У бітвах юнацкая слава расла;
Народ не забудзе, як Рыма Шаршнёва
За край свой любімы жыццё аддала.

Народ не забудзе ніколі герояў,
Іх спраў неўміручых ў часінах цяжкіх;
Усталі з вас волаты Лаўскага бою
I смерцю сваёй ратавалі жывых.

Калі ж на прасторы прыйшла перамога
I сонечны дзень над краінай ўзышоў, –
Мы бачым вас мужных на новых дарогах,
На ўсіх рыштаваннях вялікіх будоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Камсамольцам Беларусі - Пятрусь Броўка