Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стаю вясной на ўскрайку вёскі

Стаю вясной на ўскрайку вёскі.
З бяроз салодкі сок цячэ.
Чуваць тужлівых кропель плёскі,
а думка галаву пячэ.

Вось дрэва кроў сваю губляе.
Баліць ці не? Не запытаць.
Прырода ўсіх нас наталяе,
а што ёй у замен аддаць?


Верш Стаю вясной на ўскрайку вёскі - Пятро Чабор