Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Летам у бары

Лета слаўнае настала,
шалясціць ліства ў бары,
скача шустрая вавёрка –
на пацеху дзетвары.
– Хопіць, рыжая, скакаць,
хопіць цырк дэманстраваць.
Завядзі лепш у чарніцы,
пакажы, дзе шмат суніцаў,
дзе расце малы дубок,
а пад ім – баравічок.


Верш Летам у бары - Пятро Чабор