Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спаткаў я былое каханне

Спаткаў я былое каханне.
Яно не пазнала мяне.
Hi радасці, ні хвалявання:
вось-вось – і яно прамільгне.

“Эгей, эгей! – яму крыкнуў я.-
Эгей! пастой, пачакай!
Апошнія ўспомні канікулы,
халодны расстайны май…”

Каханне на хвілю спынілася,
доўга глядзела назад –
віхуры пранесліся ў лісці
старых залатых прысад.

Яно ўсміхнулася ціха,
нібы ў той празрыстай вясне,
і моўчкі пайшло гасцінцам
далей і далей ад мяне…


Верш Спаткаў я былое каханне - Павел Шруб