Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У спякоту

Спякотным ветразем ліпеньскай галеры
Імкнецца ў вырай пачуццяў крысо.
У небе, ад жарсці людской заінелым,
Ліецца застылых аблокаў віно…
І Хам, паглядаючы ў храмы цнатлівых,
Кіруе да д’ябла з Іудай сваім…
У небе сінюткім, як пекла застылым,
Лёсы малоціць паветраны млын…


Верш У спякоту - Павел Гаспадыніч