Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тры

Тры вятры прайсці
за Шчасцем
тры дажды пражыць
за Шчасцем
тры гары збурыць
за Шчасцем
тры агні скіпець
за Шчасцем
тры азёры сплыць
за Шчасцем
тры сябе змяніць
за Шчасцем
а
л
е
без
цябе
век
быць
у Няшчасці


Верш Тры - Павел Гаспадыніч