Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш …а калі на гарышчы жніўня

А калі на гарышчы жніўня
вераснёвыя пожні заззяюць
таямнічым святлом сонцаліўня
барвай зжытага некалі траўня

У расхрыстаных душах наўкола
у вачох што стаміліся Поўняй
новым зыкам маланкавым мова
ўзнікне з мары тваёй маціцовай


Верш …а калі на гарышчы жніўня - Павел Гаспадыніч