Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будзь гатовы, піянер!

Зашумі галлём, сасоннік,
Заспявай, быльнёг-лаза,
Што мы вольныя сягоння, –
Воля вырасціла нас.

Загудзі паўстаннем, вецер,
Звонам, крыгамі вясны,
Што не паншчыны мы дзеці,
Рэвалюцыі сыны.

Хоць нас гора гадавала,
Гора гушкала калыбель,
Але сёння нас нямала,
Нас – магутная арцель.

Мы прасторы арляняты,
З намі волі штандары,
Грудзі Леніным узняты,
Сэрца помстаю гарыць.

Нас вучыў пакойны Ленін
(Словы помняцца й цяпер):
За працоўных вызваленне
Будзь гатовы, піянер!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Будзь гатовы, піянер! - Паўлюк Трус