Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Асенні дождж

Неба хмарныя сутонні
выліваюць смутку тоны,
і ў імжы халоднай тоне
дзень захмураны і сонны.

Кроплі ціха шапацелі,
на зямлю яны ляцелі,
нібы штось сказаць хацелі.
Вецер ім пад ногі сцеле
на зямлі асенняй целе
жоўталістыя пасцелі.

Заўтра неба праяснее
і задумаецца неяк.

Знікне кропель пошум ціхі,
і туга нябёс аціхне…


Верш Асенні дождж - Ніяна Загарэўская