Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хатыніцкі вальс

Хатыніцкі вальс

Хатынічы-бацькоўскі мой куток,
Люблю цябе і зблізку, і здалёк.
Твой вобраз у сваім сэрцы берагу
І без цябе спяваць я не магу.

Прыпеў:
У вёсцы маёй зноў квітнее май,
І сонца лашчыць сіні небакрай.
Здаецца тут спявае ўся зямля
І не хачу Радзімы іншай я.

Гады майго маленства тут прайшлі,
І тут каханне мы сваё знайшлі.
Я шчасця не ўяўляю без цябе,
Ты ў радасці са мною і ў журбе.
Прыпеў:

Я ведаю твой кожны дом і сад,
І адусюль вяртаюся назад.
Плывуць удалеч хуткія гады,
Хатынічы-глыток жывой вады.

Прыпеў:

1994 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хатыніцкі вальс - Ніна Кавальчук