Верш Скразнякі
Скразнякі
На вятры-халады шлях жыццёвы багаты.
Ды з гадамі жаданняў маіх не адняць:
Прыхінуцца б да мамы, пабегчы да таты
І ласкава бабулю з дзядуляй абняць.
Так было ўсё проста ў маленстве далёкім,
Мо пакрыўдзіць хто часам, мо дзе забаліць,
Ці на дом зададуць нам задачы-урокі,
Знойдзем хутка, хто зможа праблемы рашыць.
І было так спакойна, надзейна, трывала
За бацькамі, дзядамі-падвойнай сцяной…
Ападала лістота, зіма замятала-
Мы жыллі ўсе шчасліва сям’ёю адной.
Толькі раптам працяў, апаліў холад цела.
Разгубілася ў думках: адкуль гэтак дзьме?
Азірнулася: столькі гадоў праляцела,
І адна засталася сцяна, а не дзве.
Вецер нашага лёсу віхурыць на волі,
А ў душы без радзімых людзей скразнякі.
Без бабуль і дзядуль-іх няма ўжо болей…
Слава Богу, жывуць хоць старыя бацькі.
І жахліва ад думкі: наверсе ўсё рэшана
І апошняй, надзейнай, сцяне не ўстаяць
Пройме сэрца скразняк, вечным болем замешаны.
Як жа хочацца тую сцяну ўтрымаць!
Хоць няўмольны наш час і жыцця рух бясконцы,
Быць апорай вучыліся мы ў бацькоў.
Нарадзіліся нашы ўнукі пад сонцам-
Быць для іх нам сцяной ад ліхіх скразняков.
На гады шлях жыцця мой даволі багаты,
Ды ранейшых жаданняў маіх не адняць:
Прыхінуцца б да мамы, пабегчы да таты
І бабулю з дзядуляй ласкава абняць.
2003г.