Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першая ўнучка

Першая ўнучка

Світае. Ціха-ціха ў хаце,
Стараюся нячутна я ступаць.
На тэлефонным звыкла апараце,
Зноў нумар пачынаю набіраць

Хвалююся, ў каторы раз чакаю…
“Віншуем вас з унучкаю. Алё…”
“Вялікі дзякуй.” Моўчкі заміраю.
Калыша ветрык за акном галлё.

Кароткія гудкі ідуць бясконца.
Крануўся сэрца любасці прамень.
Вось-вось узыдзе чэрвеньскае сонца,
І будзе сёння, знаю, ясны дзень.

2002г.


Верш Першая ўнучка - Ніна Кавальчук