Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ніфрыт

Я не веру, што сэрца ўмірае,
Я не згодна, што дух не жыве.
Дзве паловы ў яблык з`яднае,
Хто далонню зярняткі кране.
І магчыма, было б ўсё іначай,
Для цябе і мяне ўсё не так.
Хай гавораць, што сэрца не плача,
А душа не жыве ў вяках.
Толькі радосць змяніла роспач,
А каханне пакутніцкі быт.
І ў сэрцы з`явілася горач
У душы нарадзіўся ніфрыт.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ніфрыт - Ніна Джумава