Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вершы Украіне. Адстрэл украінцаў на Майдане

Украінска-крамлёўская мафія
Загадала: “Страляйце людзей!”
Бо для іх украінцы не людзі-
А ніжэй нат за гмыз на вадзе.

І ляцяць Януковіча кулі
У сэрцы, у горлы, дзявочы стан….
Запалохаць. Забіць. Каб ніколі
Народ ужо не паўстаў.

Стрэлы грымяць-
А украінцы не баяцца.
Ідуць пад кулі.
На Майдане стаяць.
Казацкія гены у нацыі –
Сьмерці, ворагаў не лякацца.
А толькі перамагаць!

У крыві, у сьнезе, на марозе –
Супраць бандытаў. За свае правы.
За Украіну незалежную, ў свабодзе,
Не шкадуюць хлопцы галавы.

Сьнег набрак крывёй.
Набраклі камні.
А Майдан скрываўлены Стаіць!
Мужнае украінскае сэрца
Кулямі бандытаў не спыніць.

Бо толькі той народ перамагае,
Чые сыны на сьмерць у бой ідуць.
Іх душы неба продкаў прывітае.
Героямі усіх іх назавуць.

А маці захлынаюцца сьлязамі…
Не плач, матуля,
Гэта долі кон.
Каб ня быць манкуртамі, рабамі,-
Гінулі найлепшыя спакон.

Сын цябе ніколі не пакіне.
Як ластаўка вясною прыляціць-
Белым кветам-сонцам пры каліне
Душа яго ў вакенца паглядзіць.

Вы толькі ціха запаліце сьвечкі,
Каб агонь душы ўмацаваць.
Зорамі над намі-наша вечнасьць.
Роду нашага нямераная раць.

27.02.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вершы Украіне. Адстрэл украінцаў на Майдане - Ніна Аксёнчык