Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паміраем, паміраем

Паміраем, паміраем
Не ў пакутах і слязах –
Дагарае, дагарае
Ў нашых душах продкаў шлях.

Паміраем, паміраем
Ціха. Лёгка. На хаду
Выбіраем, выбіраем
Сытасць. Глухасць. Немату.

Паміраем, паміраем
Без вайны, мячоў і плах –
Між народамі знікаем
У бяспамяцце і прах.


Верш Паміраем, паміраем - Ніна Аксёнчык