Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аднойчы ўбачу я цябе – ты з’явiшся

Аднойчы ўбачу я цябе – ты з’явiшся.
I будзе гэта ў цiхi час змяркання,
Калi ў нясцерпнай слодычы чакання
Уся зямля замрэ пад зорнай завiссю.

У полi дзесь, а можа, на аселiцы –
Ты мiльганеш i згаснеш, нiбы знiчка,
Ды я разгледжу ўсё ж тваё аблiчча…
Хто знае, што ў душы маёй паселiцца?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Аднойчы ўбачу я цябе – ты з’явiшся - Ніл Гілевіч