Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прагну роднага слова

Прагну роднага слова
Ачарэпкам душы,
Наталіцца ўволю
Гукам песні. Скажы

Мне ласкава:”Натуля,
Шчабятушка мая −
Майго сэрца прытулак,
Роднай нівы жняя!”

Песня льецца прывольна,
Радасць б’е спакваля,
І прыгожыя гукі
Наталяюць, душа

Патрабуе раздолля
І ляціць спакваля:
“Дякуй, родная мова!
Дзякуй, маці зямля!”


Верш Прагну роднага слова - Наталля Хмялеўская