Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вам не сорам?!

Часам кажуць мае аднагодкі:
У Беларусі цяпер – небыцце,
А калісьці славутыя продкі
За яе аддавалі жыцце…

Не маглі, не хацелі змірыцца
З тым, што будзе народ пад прымусам
І гатовы былі смела біцца,
Толькі б вольны былі беларусы.

Каб жыла і квітнела мова,
Забывалі сябе самога,
Не баялісь змарнець у аковах,
Не баялісь загінуць у астрогах.

Толькі сёння мы дабравольна
У замежнае моды ў палоне,
Зняважаем сябе і няволім,
Апусціцца гатовы ў паклонах.

Мовы роднае гукі пявучыя
Мы забылі, не ведаем, страцілі.
Нам больш звыклы “великий, могучий”,
Мы не лічам, што нечаму здрадзілі…

Што пачуць, акрамя смеху,
Можна сёння ад нас пра Радзіму?..
Толькі мараць адсюль з’ехаць.
Кажуць: “ТУТ добра жыць – немагчыма!”

Замаўчыце! Не смейце, выродкі!
Вам не сорам за ваша выццё?!
Нашы з вамі славутыя продкі
За Радзіму аддалі жыццё…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вам не сорам?! - Наталля Казлоўская