Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калядная зорка

У вечар калядны,
святы, дабрахочы
забудуцца крыўды
і боль заадно,
І будзе з надзеяй
між цемры і ночы
калядная зорка
глядзець у акно.

Калядныя мроі
заўсёды пра шчасце,
пра нашую долю,
любоў і сям’ю.
Каб мары збыліся,
знайшлі сабе выйсце,
калядная зорка
сышла на зямлю.

Азорыцца ранак
новай надзеяй.
І сонца паверне
на дзень і святло.
Заплачуць дажджамі,
адлігай завеі.
Пад зоркай народзіцца
вера ў дабро.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калядная зорка - Наталля Каліцька