Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родная душа

За цяжкасцю свайго крыжа,
Бывае, не прыкмеціш,
Што недзе родная душа
Жыве на белым свеце.

Яна адкрыта назаўжды
І шчырасці, і цуду.
Выратавальныя сляды
Яе шукаць я буду.

Калі ж душы такой няма –
Адзінае у свеце,
Тады Стварыцель нас дарма
Пакінуў у Сусвеце.

29.02.2012.


Верш Родная душа - Наталля Галавач