Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Снег пры сонцы

А снег пайшоў, а снег пайшоў,
I гэтак нечакана,
З двух лёгкіх хмарак-спарышоў –
Зусім неабяцана.

Перасмыкнуўся ценем дзень,
Ураз аблёгся вецер,
I косы сонечны прамень
Згадаў аб цёплым леце:

Паўнеба сонца заняло,
Яшчэ паўнеба – хмараў
Імглой падбітае крыло –
I вось пярун ударыў!

Ну, а сягоння сярод дня,
Сярод яго яснотаў,
Снег паваліў, і цішыня
Грамчэй ад гром-грымотаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 3,67 out of 5)

Верш Снег пры сонцы - Міхась Стральцоў