Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кузьма і Мікіта

Аднавяскоўцаў нашых двух
Вазьмі –
Ні аднаму адмовіць
Нельга ў спрыце:
Кузьма Мікіту
Неяк падкузьміў,
А той Кузьму за гэта
Адмікіціў.


Верш Кузьма і Мікіта - Міхась Мірановіч