Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЖАХ

На планеце Зямля – неспакойна.
Ды цi быў на планеце спакой?..
Не канчаюцца звадкi i войны,
Кроў людская лiецца ракой.

Хам у Храме куты сабе мецiць.
Свечкi плачуць… iконы маўчаць.
А ў суседзяў – ваюць вунь дзецi…
Навучыў жа iх нехта страляць?!

Анiкога судзiць не бяруся,
Ды сляза накацiла сама:
Дзякуй Богу, што на Беларусi
Гэтых жахаў, крывавых, няма!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЖАХ - Міхась Курыла