Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Заўсёды так: як дрэнна штось

Заўсёды так: як дрэнна штось,
Не скарджуся нiкому,
iмчу туды, дзе я не госць,?
Спяшаюся дадому.

Зноў уяўляю, як здалёк
Мне падмiргнуць прысады.
i ў полi росны васiлёк
Сустрэчы будзе рады.

Чародка галак сон страсе,
Сарвецца ў невядомасць.
i лёгкi на хаду сусед
Мяне спаткае дома…

I толькi тата
не знайшоў
Сiл сына прычакацi…
Як самы светлы шлях дамоў –
Мой успамiн пра мацi…

Радней нiчога больш няма.
Вiсiць замок на студнi.
i на душы даўно зiма
i ў святы мне, i ў буднi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Заўсёды так: як дрэнна штось - Міхась Курыла