Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вярні жанчыне неба

Вярні жанчыне неба,
Блакіт над галавой.
І большага не трэба
Самотнай Ёй.
Жыве ў душы патрэба
Мудрэйшым быць з людзей –
Вярні жанчыне неба,
Кахання дзень.


Верш Вярні жанчыне неба - Міхась Курыла