Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па дарозе да вясны

Па дарозе да вясны,
На левабярэжжы,
Сняцца лёгкiя нам сны,
Ды не нам – належаць.

Там нi здрады, нi маны,
Толькi снег iскрысты.
Па дарозе да вясны –
Смех дзявочы чысты!..

Маладымi мы былi –
Горача кахалi,
Лёгка воблакi плылi,
Лёгка мы ўздыхалi…

Не трывожылi нас сны
На левабярэжжы, –
Па дарозе да вясны
На прасторы снежным.


Верш Па дарозе да вясны - Міхась Курыла