Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Край Валожынскi наш не багаты –

Край Валожынскi наш не багаты –
Каб на залежы каменных руд,
Слаўны тым, што жыве там заўзяты,
Працай рупнаю вечна заняты,
Памяркоўны й геройскi ўвесь люд.

Як умее, ён моц памнажае
i Дзяржавы, i ўсёй грамады,
Працай плённай зямлю праслаўляе,
За што кроў пралiвалi дзяды.

На зямлi сваёй сам гаспадарыць:
Сее жыта – гадуе дзяцей,
Пра iх шчасце вялiкае марыць
Ў пераменлiвай плынi падзей…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Край Валожынскi наш не багаты – - Міхась Курыла