Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я не маю хаціны

Я не маю хаціны,
Ля кладаў роду майго,
Ля тых балот журавінных,
Дзе лавіў карасёў.

Я не маю часіны
У тых мясьцінах пабыць,
Сэрцу жаданьням мілым,
Гукнуць, як гукалась калісь.

Я не маю Айчыны,
Якая песьціла нас,
Якую галодным ваўчынай,
Зглынуў ненажэрный час.

Я не маю вачэй,
Відушчых, празорных, лупатых,
Якімі б пабачыў яшчэ
Люд свой шчасьлівым, багатым.

А я толькі маю мову
І думкі аб тым жадаць,
І рукі я маю, каб сьлёзы,
З пустак вачэй выціраць.
-09.02.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я не маю хаціны - Міхась Карцялёў