Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вятры пашумелі, суціхлі

Вятры пашумелі, суціхлі,
Дажджы прамінулі, ушчуклі,
Пупышкі, да першага лісьця,
Ждуць сонейка, быццам матулю.

Над хмарнаю шэраньню сонца
Завейныя ветры клікае,
Ды стрэлы-праменьне жывому
Праз вату аблокаў кідае.
19.04.15.


Верш Вятры пашумелі, суціхлі - Міхась Карцялёў