Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шукае памяць забыцьця

Шукае памяць забыцьця,
Мінае мноства спраў нябогіх,
Жыцьця мінуўшага працяг,
Заве на новыя дарогі.

Але парванае вяроўкі
Вузлом адзіным не звязаць;
Час пройдзены – ужо далёкі,
Час сёньняшній – не ўтрымаць.
-3.08.12.


Верш Шукае памяць забыцьця - Міхась Карцялёў