Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не каралі Паэту даюць Слова

Не каралі Паэту даюць Слова
І не народ дрыжыць прад каралём,
Толькі натоўп уладарцу падпанован,
Таму, што ён натоўп, а не народ.

Бязглуздны вочы пучыць намаганьнем,
Блазнюк адкіне напрэч капялюш –
І ўсе крычаць: ня трэба нам Варавы!
Таго падайце! Мы яго распнём!

І расьпіналі! І адзёгі рвалі!
І разбягалісь ад грома і дажджу –
Потым малілісь, сьлёзы пралівалі
Паэту, Слову і Хрысту.
7.04.14.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не каралі Паэту даюць Слова - Міхась Карцялёў