Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кохан яр

Кохан яр.

Бараўлянае сонца садзіцца,
Хай мне, птаха такая ж сасьніцца,
Пах сасьніцца, сірэневы, п’янкі
І дзяўчына, якую кахаю…

Не сасьнілася зранку і зночы,
Як гукаў, не згукалась нійдзе,
Стрэлась сёньня ў спаднічцы гарошкам,
Погляд звабілі персі яе.

Стрэлась сёньня і, як нам бывае
Між зусім незнаёмых людзей –
Панесла далей, прынадай каханьня,
Гронкі высокіх, дрыготкіх персей.
-30.04.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кохан яр - Міхась Карцялёў