Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каб адзіноту спапяліць

Каб адзіноту спапяліць.

Жывеш, бывае, у сьвеце млосна
Пад мулкім футрам дзічыны,
Адны душа сплятае кросны
І ежу, вершам з іх, чыніць.

Бывае так на сьвеце млосна,
Што млоснасьць некуды падзець
І ты, прад гэтай ягамосьцю,
Равеш мядзьведзем у кляпцэ.

Калі ж зусім прыдушыць млоснасьць,
Душа заенчыць, захірчыць –
Вядзі каханку сваёй мосьці –
Каб адзіноту спапяліць!
03.06.17.


Верш Каб адзіноту спапяліць - Міхась Карцялёў