Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзецям

Дзецям.

Нашу мову ня зьведалі
На гадах, вы, малых…
Дочка з сынам – вы бедныя…
Гэта я вас зьбядніў.

Гэта я вас адвёз,
Хай, не ў Цемрыракань,
Але ў кут без бяроз,
Стэпам гэтым аддаў.

Ля бабулі не чулі вы
Казак з лесу, балот,
Курганоў, з продкаў вугалем,
Бачыць вам не прыйшлось.

Далягляды шырокія
Вам адкрыла жыцьцё,
Каб буялі ды помнілі
Аб Радзіме сваёй.
-14.04.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзецям - Міхась Карцялёў