Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бабровы сьлёзы

Бабровы сьлёзы.

Бабровы клопат гольный, жыць каля ракі,
Ляпіць на глее, гольлях, буды, заплыты,
А іх рака змывае сьмецьцем кожны год,
Быццам доля злая пануе над жытлом.

І зноў табе будоўля, хаткі й заплыты,
Зноў малых бабранятак на грэблях берагчы,
Зноў сьлёзы ліць бабровы, нябачныя нікім:
Без солі – ад праклёна і стомленай душы!

Тых сьлёз я не пабачыў,
Бабра як ні прасіў…
,,Сьлязамі людзі плачуць!,, –
Сьмяялісь мне бабры.
-30.03.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бабровы сьлёзы - Міхась Карцялёў