Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханне, блюз і рок-н-рол

Ідзе, пляцецца і кідае
Маё жыццё, як тое кола,
Распавядальны твор чытае
З кахання, блюзу й рок-н-ролу.

Я нарадзіўся чалавекам,
А пустыром блукаю ў полі.
Кафэшкі, бары, дыскатэкі,
Пакуль душа ў рок-н-роле

Пакуль – вяселле, дзеўкі, п’янкі.
А раптам – сэрца адчыняе,
І кава з тостамі на ранку,
І шэпча, што мяне кахае.

І я кахаю… Ці люблю?
Такая вось мая натура,
Але наўрад ці за душу..
Напэўна, за яе фігуру..

Пасля іду, плююся болем,
А сэрца цяжка блюз мне грае.
Па кругу зноў адно і тое ж.
Ніякіх выйсцяў не чакаю.

Пайду!! Знайду сабе другую!!
Я не патухну – я магу.
Быць можа шчэ адну фігуру,
А можа, некалі душу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каханне, блюз і рок-н-рол - Міхась Бацян