Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сінаптычны абразок

У небе – хмар густая поўсць,
А кожны ранак брудна-шэры.
Зіма нібы абрыдлы госць,
Усё трымаецца за дзверы.
Бясконца б выла і мяла-
Ніяк суцішыцца не можа,
А гэтак хочацца цяпла,
Прырода прагне ласкі Божай.


Верш Сінаптычны абразок - Мікола Пацяюк