Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наталі мне душу

Наталі мне душу,
наталі
пацалункам кармінавых вуснаў,
апалі мне душу,
апалі
сваім позіркам вабным, спакусным.
Я – на ўзлёце надзеяў і мар.
Мне ж здавалася – крозы сплылі.
Ускладаю свой лёс на алтар –
толькі смагу любві наталі.
Хай заходзіцца сэрца ад шчасця
і ўтрапёна шчыміць у грудзях.
Прасвятленне маё
і прычасце,
мая радасць
і вечны мой страх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Наталі мне душу - Мікола Ляшчун