Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што можна новага сказаць

* * *
Што можна новага сказаць
у свеце, што стары, як мора?
Калі пагас былы азарт,
калі прамоўлена так многа…

Слоў, што згарэлі на кастры
ці патанулі ў водах Стыкса…
Магчыма толькі паўтарыць
з таго, што свет паспеў забыцца.


Верш Што можна новага сказаць - Мікола Кандратаў