Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раскалолася ціша – тах!!

Раскалолася ціша – тах!! –
толькі рэхам ноч адгукнулася.
Трапятнулася ты, з ціхім – ах!
да мяне сама прыхінулася.

Шумна хмары лілі свой запас,
наваколле грымела, гойдалася.
Я ўсім сэрцам жадаў, каб для нас,
навальніца тады не канчалася.


Верш Раскалолася ціша – тах!! - Мікола Аляхновіч