Верш Прэзідэнту не спіцца
Прэзідэнту не спіцца. Сорамна
Прэзідэнту за свой народ.
Як магла кучка злобных ворагаў
Яго ўзвесці на эшафот?..
Так падставіць, нібы ў твар плюнулі,
Быццам ён злачынца які…
Фразаў крыўдных наслалі кулямі
Ды зняславілі на вякі.
Ён жа вырас на вершах Быкава!
Хто сказаў, што іх той не пісаў?
Жыва яму “разумніку” выкапаць!
Прэзідэнт лепей ведае. Сам
Разбярэцца, як бацька з немцамі,
Што на фронце загінуў калісь,
З беларускімі адшчапенцамі,
Да Еўропы выйдзе на “біс”;
Пазадушвае словы турмамі:
Не складае ж вершаў ніхто;
Знішчыць твары і думкі пахмурыя:
Закатае “свабоду” ў бетон.
А АМАП загвалтуе астатняе
Ды разжыецца для сям’і:
Усё адно прападаць непрыдатнаму —
Непатрэбнаму для труны.
А пасля пахавае Някляева
Ды яго сябрукоў-алкашоў
У народнай нянавісці зграявай:
Ужо зараз працэс пайшоў.
Іш, надумалі змову выканаць:
У народа святое забраць —
Прэзідэнта — народнага выкапня —
Бацьку ўсіх беларусаў і маці!..
Прэзідэнту не спіцца. Жудасна
Асабісты вырак прызнаць,
Што, на жаль, чалавек ён другасны,
А таму застаецца — ілгаць.