Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ня трэба анічога мне цяпер

Ня трэба анічога мне цяпер,
Ужо ажыцьцявілась наша мроя.
Маё натхненьне – адзіноцтва. Вер не вер.
І толькі сэрца ноччу не дае спакою.

Напэўна, усё павінна так і быць,
Мастак не пераблытаў жыцьця фарбы.
І лепш для нас – забыць, усё забыць.
Шкада, што толькі час быў гэты марным


Верш Ня трэба анічога мне цяпер - Мікіта Прыходзька