Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мазыр

Мне дыхаць цяжка і паветра не стае,
Калі я крочу вуліцай знаёмай.
А колькі ў душы тут паўстае,
Ці то вясной, ці восеньню сьцюдзёнай.

Майго дзяцінства прывідныя дні,
Сябры, што зьніклі і ўжо болей не пабачу.
Юнацтва ды вачэй яе агні,
Сямнаццаць год, якія не адзначу.

І тая восень, той халодны дождж,
Начны шпацыр, нясьмелы пацалунак.
Каханьня словаў час ня зробіць горш,
Спляце нам лістапад новы карунак.

Мазыр, мы столькі разам пражылі,
і кожнае ўжо новае сьвітаньне.
Узгадае нам, як колісь тут былі,
Рамантыка ды мараў панаваньне

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мазыр - Мікіта Прыходзька