Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не судзіце

“Не судзіце”
Не трэба думаць пра ліхое
Не трэба марна траціць час
Няма падстаў для непакоя
Бог бачыць і бароніць нас
Ніхто не ведае свой лес
Куды жыцьце нас прывядзе
І не падкажуць нам з нябес
Дзе падсцяліць калі ўпадзеш
Я-грэшны, каюсь, памыляўся
Хаця з нячысцікам не знаўся
Быў малады, рабіў памылкі
Нецярпялівы быў і пылкі
Прабачце, калі словам раніў
Не лез я у душу, не паганіў
Ішоў наперад, спатыкаўся
І падаў, зноўку паднімаўся
Святым не быў, як і ўсе
Жыцьце вучыла пакрысе
Прайшлі гады і пасталеўшы
Свой шлях жыцьцевы аглядзеўшы
Скажу, што той не памыляўся
Хто ў жыцьці ў куток хаваўся
Цяжкое к сэрцу не прымаў
Сядзеў на печы і драмаў
Сяброў не меў і не спрачаўся
Як човен бяз грабцоў баўтаўся
Але чаго нам гараваць?
У былое камяні кідаць
Усе праходзіць, больш не будзе
Дык не судзіце ж мяне людзі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не судзіце - Мікалай Кот