Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чаго жадаю

“Чаго жадаю “
Калі спытаеш мяне неба
Чаго жадаю, што мне трэба
Багацьця, славы ці бязконца
Жыць на зямлі, пад гэтым сонцам
Быць маладым і не старэць
Не працаваць а многа мець
Што адказаць я мушу небу?
Мне хопіць і скарынкі хлеба
Не трэба мне зямнога раю
Не забірай таго што маю
Дазволь мне старасьць дачакацца
Ні з кім да крыку не спрачацца
Дазволь дзяцьмі палюбавацца
Быць чалавекам і застацца..
Не забірай, каго люблю
Аб гэтым я цябе малю!
Калі дайду да той мяжы
І на апошнім рубяжы
Каб мог сказаць я – дзякуй богу
Ішоў шчасліваю дарогай…


Верш Чаго жадаю - Мікалай Кот