Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палын

Спее…
Зноў спее палын.
Спее-красуе.
А ўночы
хіліцца к долу,
сцяблін
не напаіўшы сірочых.

Спеліць cвой горыч.
Адзін.
Пах свой мацуе —
калючы.
Пах твой, о, горыч-палын,
стаў мне прагоркла-балючым!

Што ж ты,
палыне-палын,
запаланіў ўсё наўкола?
Што ж ты згарчэлую стынь
сееш ў мурогах шаўковых?

Што ж за расліна — палын —
спее між прыцемкаў ночы?..

Спее,
зноў спее палын —
Спеліць сыход мой прарочы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Палын - Марыя Кобец