Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восень ідзе па палетках

Восень прыйшла ў Беларусь
Ў родныя нашы абшары,
Птушак чароды нясуць
Лета скрозь шэрыя хмары,
На развітанне лятуць
У небе журботныя спевы,
Бо не ўбачаць ужо
Птушкі радзімыя дрэвы,
Вецер над пушчамі вые,
Лісце люляе ў імгле,
Стогнуць дубы векавыя,
Мараць аб леце у сне..
Восень ахутала зноўку
Кроны іх яркай барвой,
Што ападзе нетаропка
Перад сцюдзёнай зімой,
Сад апранула ў чырвань,
Спелых рабінаў пажар
Будзе ўпрыгожваць зімовы,
Белы азяблы абшар…
Восень ідзе нетаропка,
Піша адвечны раман,
Кветак апошніх бярэмы
Кутае ў шэры туман…


Верш Восень ідзе па палетках - Марына Ількевіч