Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перакройванне шыняля

– Нешта вы, маці, сыноўскі
Шынель гэты доўга хавалі.
Зараз прыкіну,
Што можна пашыць з яго
Вашаму ўнуку.
Вось толькі шкада,
Мо недзе ля печы
Рукаў асмаліла…

– Не, у той дзень наша вёска гарэла…

– Ну, я памяркую, прыкіну.
Ды тут і крысо, зачапіўшыся,
Нехта падзёр на цвіку.

– Не, гэта – на дроце калючым…

– Тут можна было б падтачыць.
Вось толькі на самых грудзях
Невялічкая дзірка ад молі…

– Не, гэта ад кулі…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Перакройванне шыняля - Максiм Танк